Сустрэча Уладзіміра Ліпскага з маленькімі чытачамі ў бібліятэцы імя Францыска Багушэвіча ў рамках праекта «Чытаем Уладзміра Ліпскага»
На “Маніфэсце” 31 кастрычніка “Вясёлка” прэзентавала цацку Грошыка. Грошык – герой аповесці-казкі “Грошык і таямнічы кошык”. Ён дапамагае нам рэалізаваць сумесны творчы праект з БЕЛАРУСБАНКАМ па асвеце юных фінансістаў i банкiраў. Прэзентацыю вяла і рыхтавала Ірына Буторына, метадыст вышэйшай катэгорыі Нацыянальнага інстытута адукацыі.
31 кастрычніка ў гатэлі «Пекін» у Мінску прайшоў дабрачынны вечар «Kids Fashion Halloween» у падтрымку выхаванцаў «Ельскай дапаможнай школы- інтэрната» (з Гомельшчыны). Арганізатарамі праекта выступілі Грамадскае аб’яднанне «Сябры Вясёлкі”, дзіцячая развіваючая студыя з мадэльным ухілам «ANNmodels» KFG і дзіцячы прадзюсерскі цэнтр «Vyaselka Stars». Генеральным партнёрам быў гатэль «Пекін»
Прыгожа стартавала акцыя “Чытаем разам з Velcom”. Ініцыятар акцыі Алена Ціханава. Дзякуй усім зацікаўленым за падтрымку і прасоўванне чытання на беларускай мове!
У Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы г.Барысава адбыўся «Зімовы баль вяселкавых фарбаў -2013», на якім падведзены вынікі сумеснага праекта дзіцячай бібліятэкі і рэдакцыі часопіса «Вясёлка» — «55 колераў «Вясёлкі». Самыя актыўныя ўдзельнікі праекта атрымалі ў падарунак кнігі і Падзякі ад галоўнага рэдактара часопіса Уладзіміра Сцяпанавіча Ліпскага, урыўкі з лепшых мерапрыемстваў праекта былі прадэманстраваны прысутным у зале гасцям. Упрыгожыла свята выступленне вакальнай студыі «Крылы надзеі» гарадского Палаца культуры.
Літраратурная сустрэча. Барысаў
Самая малодшая ўдзельніца тэлепраекта «Час чытаць. Беларускую кнігу», шасцігадовая Ксенія Цэдрык прадставіла ў час свайго выступлення беларускую народную казку «Піліпка-сынок». А яшчэ дзяўчынка любіць чытаць вершы беларускіх пісьменнікаў, а таксама здымацца ў відэароліках дзіцячай бібліятэкі і удзельнічаць ў мерапрыемствах бібліятэкі.
У Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы горада Барысава завяршыліся здымкі тэлепраекта «Час чытаць.Беларускую кнігу», які бібліятэка ў пяты раз ладзіць разам з тэлекампаніяй «Свет ТВ». Удзельнікі праекта — трынаццаць дзяцей і падлеткаў ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў. Актыўны чытач і ўдзельнік усіх мерапрыемстваў дзіцячай бібліятэкі дванаццацігадовы Павел Вайцяховіч удала прадставіў на праекце казку Васіля Віткі «Вавёрчына гора». Каламіец Валерыя, юная паэтэса, удзельніца літаратурнага гуртка «Ліхтарык» паказала ў сваім выступленні добрае веданне твораў Міхася Пазнякова і прадставіла яго вершаваную казку «Бядняк і багацей». А сястрычкі Белая Анастасія і Ксенія спрабавалі расказаць пра «Прыгоды маленькай машынкі» пісьменніцы Наталлі Бучынскай.Узнагароджванне пераможцаў — у канцы снежня.
20 лістапада свята ў малышні ўсіх краін і народаў — Сусветны дзень правоў дзіцяці. У дзіцячай бібліятэцы імя А.Гайдара г.Барысава для пяцікласнікаў гімназіі №3 адбылася прэзентацыя аповесці-казкі У.Ліпскага «Дабрадзей для ўсіх дзяцей», якую падрыхтавала метадыст Людміла Захарэвіч. Галоўны персанаж — Сонечны зай Юні-Юні ў даступнай для дзяцей форме паведаміў ім аб дзейнасці Міжнароднай арганізацыі ЮНІСЭФ, якая рэалізуе праграмы, накіраваныя на абарону дзяцінства. Далей дзеці пазнаёміліся з нумарамі часопіса «Вясёлка», дзе змешчана казка і разам з Людмілай Браніславаўнай адказалі на пытанні Юні-Юні. Упрыгожаннем свята з’явілася песня беларускага кампазітара А.Елісеенкава на словы У.Мазго «Вочы дзяцей». У заключэнні мерапрыемства кожны ўдзельнік атрымаў выяву сонечнага зайчыка Юні-Юні,каб дома расказаць пра яго сваім бацькам.
У кастрычніку вясёлкавае свята сіняга колеру ”Нябесная планета “Вясёлка” завітала ў інтэгрыраваную бібліятэку в. Хаўхоліца. У святочна ўбранай зале бібліятэкі школьнікаў віталі Вася Вясёлкін і Весялінка, разам з імі ўдзельнікі мерапрыемства адправіліся ў падарожжа па старонках часопіса “Вясёлка”. Адбылося віртуальнае знаёмства з цікавым пісьменнікам, аўтарам песень, казак, вершаў, смяшынак, загадак для дзяцей Анатолем Зэкавым. Удзельнікі свята прачыталі яго вершы, загадалі загадкі, прадставілі тэатралізаваныя смяшынкі, інсцэніравалі вясёлую казку ”Як Гаўка ў космас збіраўся” . А завяршылася свята песняй ”Коцік і мышкі”.
Напрыканцы кастрычніка ў сельскай бібліятэцы в. Лошніца адбылося яшчэ адно свята ў рамках праекта «55 колераў Вясёлкі». На гэты раз юныя чытачы здзейснілі падарожжа па творчасці беларускага пісьменніка Генадзя Аўласенка. Пасля знаёмства з любімым часопісам «Вясёлка» вучні сярэдніх класаў з задавальненнем інсцэніравалі казку «Казкі пераблыталіся», якую напісаў Г.Аўласенка. Мерапрыемства ладзілася ў восеньскім, залаціста-жоўтым колеры вясёлкі
Вечарына памяці Эдзі Агняцвет
«Няхай сёння фіялеціцца ўсё, што не можа зелянець, жаўцець, чырванець, аранжавець,сін
У бібліятэцы аграгарадка Зачысце адбылося цудоўнае свята фіялетавага колеру пад назвай — «Наша сяброўка — Вясёлка». Бібліятэкар Марына Напрыенка запрасіла гасцей ў чароўную краіну пад назвай «Вясёлка», дзе іх чакалі вясёлыя конкурсы, спаборніцтвы, пераўвасабленн
28 чэрвеня ў сельскай бібліятэцы в. Зембін адбылося свята ў рамках праекта «55 колераў Вясёлкі» пад назвай «Няхай ззяе «Вясёлка!» Удзельнікі — выхаванцы прышкольнага лагера адпачынку.Ролю жоўтага колеру вясёлкі ўдала выканала ўдзельніца студыі «Аванці»г.Мінс
Свята «З Несцеркам па колерах «Вясёлкі»» адбылося ў гарадской бібліятэцы сямейнага чытання №4 горада Барысава. Прысвячалася яно творчасці Г.Марчука і ладзілася ў жоўтым колеры.
5 чэрвеня адбылося вясёлкавае свята ў бібілятэцы аграгарадка Забашавічы пад назвай «Наша сяброўка -Вясёлка» . Ладзілася яно ў аранжавым колеры. Цэнтрам увагі стала творчасць Міколы Маляўкі. Дзеці ўдала і вельмі артыстычна інсцэрніравалі яго казку «Чароўны апельсін».
31 мая адбылося «Свята аранжавага дзяцінства», якое ладзілася ў рамках праекта » 55 колераў «Вясёлкі», у сельскай бібліятэцы в.Вялікая Ухалода Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. У ім браў удзел мастак часопіса «Вясёлка» У.М. Жук
Прэзентацыя № 5 часопіса «Вясёлка» (Кірава, 16, Палац творчасці)
28 мая адбылося вясёлкавае свята ў гарадской бібліятэцы №6 горада Барысава, ў рамках праекта «55 колераў «Вясёлкі» пад назвай «Сустрэча з «Жывымі рэчамі» А.Масла на вясновым лецішчы»
16 мая адбылося мерапрыемства «Вясёлкавыя вершы Ніны Галіноўскай» у гарадской бібліятэцы №2 г.Барысава ў рамках праекта «55 колераў «Вясёлкі»
Юні-Юні
Дзятлаўскі раён СШ №3
Прэзентацыя №3 часопіса «Вясёлка» (музей Якуба Коласа»)
Выстава «Я — грамадзянін РБ»
Прэзентацыя сумеснага праекта Цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі горада Барысава і дзіцячага часопіса «Вясёлка» — 55 колераў «Вясёлкі».
Прэзентацыя №2 часопіса»Вясёлка» ў Палацы твочасці дзяцей і моладзі
VYASELKA PARTI
«Вясёлка» з акцыяй «Чытаем разам — чытаем па-беларуску!» у Полацку
«Зімовы баль вясёлкавых фарбаў» (г. Барысаў). Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя А.П. Гайдара.
п. Калодзішчы прымае «Вясёлку»
Гімназія № 12 г. Мінска наведала «Вясёлку»
Бібліятэка імя Янкі Купалы
«Вясёлка» наведала бібліятэку № 6 г. Мінска
«Вясёлка» прымае піянераў 30.10.2012
Сустрэча «Вясёлкі» з чытачамі ў Полацку
«Вясёлка» на «Свяце настаўніка» ў Дзяржынску 03.09.2012 г.
«Вясёлка» на свяце паэзіі ў «Зубраня» 25. 09. 2012
Пераможцы рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка» па запрашэнні «Вясёлкі» прыехалі ў Мінск
«Вясёлка» на першым рэспубліканскім конкурсе юных чытальнікаў Глыбоцкага раёна «Жывая класіка»
«Вясёлка» з акцыяй «Чытаем разам — чытаем па-беларуску!»
Экскурсія ў музеі «Вясёлкі»
Сустрэча з чытачамі ў «Кнігарні пісьменніка»
Школа № 121 наведала рэдакцыю часопіса «Вясёлка»
«Вясёлка» вітае гасцей
«Вясёлка» ў дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым лагеры «ЗУБРАНЯ»
У гасцях у «Вясёлкі» школа
«Вясёлка» з акцыяй «Чытаем разам» у Слуцку
«Вясёлка» ў Асіповічах
Бібліятэка № 6 г. Мінска, май 2012 г.
Выстаўка СМІ. 2012 год
Віншаванні, якія прыйшлі на адрас «Вясёлкі»
Круглы стол у Інстытуце журналістыкі
Юбілей «Вясёлкі»
Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Ліпскага «Мужык»
Выстаўка «Книжки в штанишках»
Вясёлка на выстаўцы «Лепшае дзецям» у Маскве
Прэзентацыя Шведскага нумара «Вясёлкі». Карнавал
Уладзімір Ліпскі і Мікалай Чаргінец сустрэліся з пераможцамі конкурса «Люблю Беларусь»
Прэзентацыя нумара, які прысвечаны Славакіі
Прэзентацыя сёмага нумара «Вясёлкі»
Прэзентацыя шостага нумара «Вясёлкі»
Прэзентацыя пятага нумара «Вясёлкі»
29 мая 2011 года. «Дрымлэнд» і Беларускі Дом літаратара
«Вясёлка» на выставе «СМІ ў Беларусі — 2011»
«Золотая литера» и «TIBO» 2011
Прэзентацыя чацвёртага нумара
Адкрыццё акцыі «Чытаем разам» у Дзяржынску
Конкурс юных літаратараў
18 Мінская міжнародная кніжная выстава-ярмарка
Прэзентацыя другога нумара «Вясёлкі»
Whoever edits and piubslhes these articles really knows what they’re doing.
Ну вось, цяпер справу можна лічыць завершанай! Дзякуй, супрацоўнікам часопіса за размяшчэнне фотаздымкаў з нашага «Зімовага балю вясёлкавых фарбаў» ў фотагалерэі часопіса:)) Праўда, думалася, што іх будзе крыху больш, але агульнае ўражанне пра наша свята ў наведвальнікаў сайта, я думаю, склалася. Дзякую рэдакцыі часопіса «Вясёлка», асабіста Уладзіміру Сцяпанавічу за падтрымку нашага праекта. Хай надыходзячыя святы прынясуць вам толькі светлыя падзеі, цёплыя сустрэчы і шчырых сяброў. З павагай, Людміла Захарэвіч
Дзякуй Вам за неабыякавасць да дзейнасці часопіса, за актыўную і плённую працу па яго прапагандзе.