Лічылка на сон
Среда, 15.03.2017 10:16. Рубрика: БУСЯ
Баранчык першы – пачынаем вершык,
Баранчык другі – ён не будзе даўгі,
Баранчык трэці – засынаюць дзеці,
Баранчык чацвёрты – усе думкі сцёрты.
Баранчык пяты – анёл ляціць у хаты.
Баранчык шосты – ён кладзе бы пад кросны.
Баранчык сёмы – на ложак пуховы.
Баранчык восьмы – і нам, і дарослым.
Баранчык дзявяты – падарунак багаты.
Баранчык дзясяты – настрой нам узняты.
Цімох АВІЛІН