Понедельник, 6.03.2017 18:41. Рубрика:
БУСЯ
Ручку пад вушка,
Вочкі заплюшчы
І пакрысе засынай,
Любая дачушка,
Лапатушка, шчабятушка,
Баю-бай.
На калысцы-чоўне
Міма зор і поўні
Мы плывем за небакрай.
Хмаркі, як падушкі,
Цёплых сноў, дачушка,
Баю-бай.
Алесь ЕМЯЛЬЯНАЎ-ШЫЛОВІЧ