Конкурс «Мой лепшы сябар»
Мой хамячок
Бягу я хуценька са школы,
дамоў гасцінцы несучы.
З’явіўся ў хаце сябар новы:
днём спіць, а зыркае ўначы.
Маленькі ён, такі смяшлівы
ў далонях цёплы камячок.
Мяне ніколі не баіцца
найлепшы сябар хамячок!
Ганна СІНЬКЕВІЧ, ДУА “Заслаўская сярэдняя школа №1”,5 клас
Выдатная Уллянка
У мяне ёсць сапраўдная сяброўка. Яе завуць Уллянка. Сябруем мы даўно. Яна вельмі добрая і заўсёды дапаможа калі яе папрашу. Ёй можна расказаць любыя сакрэты. У нас ёсць агульныя цікавасці і захапленні. Мы любім разам маляваць, глядзець камедыі, гуляць у розныя гульні. Мне вельмі прыемна праводзіць з ёй час. Я рада, што ў мяне ёсць такая сяброўка.
Паліна ШАМКО, ПШ №29 г. Мінска, 2 “Д” клас
Лота
Майго сабаку завуць Лота. Яму пяць год. Па-сабачы гэта пятнаццаць гадоў. Парода – Карлікавы пудзель. Вельмі мілы, добры і прыгожы сабака. Лота персікавага колеру, мае карычневыя вочы і чорны носік. Вельмі гуллівы і разумны. Любімая гульня Лоты – хованкі. Любіць як хавацца, так і шукаць мяне. Я сам выводжу свайго сабаку ў двор, дзе мы выдумляем новыя цікавыя гульні.
Я люблю свайго сабаку, а ён – мяне!
Елісей МАРШАК, ПШ№29 г. Мінска, 2 “Д” клас
Мая кошка Рыма
У нас жыве з мінулага лета кошка Рыма. Хутка ёй год. Яна вельмі прыгожая: вялікія зялёныя вочы, маленькія вушы, доўгія вусы, цудоўны нос, поўсць паласатая. Рыма падобная да рысі. Яна заўсёды нас чакае, калі мы вяртаемся са школы і радасна вітае. Аднойчы мой брат Саша накарміў яе перцам. Бедная кошачка шмат піла вады і крыўдавала, не хацела з намі гуляць. Але неўзабаве яна прабачыла крыўду, і мы ізноў усе сталі лепшымі сябрамі. Я вельмі люблю сваю кошку і хачу, каб яна прывяла нам кацянят.
Яўген КУЗЬМІЧ, СШ №4 г. Іванава, 2 “В” клас
Дзіцячыя бібліятэкі г. Мінска правялі ў 2016 годзе конкурс “Чытаем кнігі Уладзіміра Ліпскага”.
У конкурсе прынялі ўдзел чытачы з Дзяржынскага, Рэчыцкага раёнаў. Праведзены вынікі. Пераможцы атрымалі дыпломы і кнігі з аўтографам. Друкуем некаторыя малюнкі чытачоў-пераможцаў.
Вася ВЯСЁЛКІН