Лічба з літарай сябруюць
Четверг, 2.03.2017 07:22. Рубрика: БУСЯ
Бусева кнігарня
Так называецца новая кніга паэта Анатоля Зэкава. Прачытаем разам некаторыя вершы-задачкі, вершы-загадкі нашага аўтара.
Як што?
Адкажыце, хлопчык рускі
І зямляк мой беларус:
Як арбуз па-беларуску
І па-руску – як гарбуз?
Скласці і падзяліць
Пяць бананаў – у Аксаны,
Тры бананы – у Міланы…
Колькі ж будзе ў іх, калі
Скласці тыя ўсе бананы
І пароўну падзяліць?
Ці дагоніць?
Пяць гадочкаў Глебу,
Тры з паловай – Каці.
Колькі год патрэбна,
Каб яго дагнаць ёй?
Басаножкі на ножкі
Праз палянку тупаў вожык,
А за ім – чацвёра дзетак.
Колькі трэба басаножак,
Каб абуць малечу летам?