Усе фарбы “Вясёлкі”
Валянцін ЦІХАНОВІЧ (1909 – 1978) – вядомы беларускі графік.
Быў адзіным з лепшых вучняў у Віцебскім мастацкім тэхнікуме.
Ужо дзіцёнкам мог з заплюшчанымі вачыма намаляваць за хвіліну тыгра альбо мядзведзя, і тыя атрымліваліся, як жывыя.
Лепшыя пісьменнікі (Васіль Вітка, Максім Танк, Рыгор Барадулін) лічылі за гонар, каб іх кнігі афармляў менавіта Валянцін Ціхановіч.
Яго выразныя, яркія, вострыя, кампазіцыйна дасканалыя і запамінальныя малюнкі падабаліся ў аднолькавай ступені як дарослым, так і дзецям. Кнігі з яго ілюстрацыямі імгненна раскупліваліся.
У Францыі за сваю творчасць атрымаў Срэбны медаль (1959 г.)
У вольны час любіў рыбалку, паляванне, падарожжы. Пра гэта напісаў кнігу “Са стрэльбай і вудай” (1957 г.).
З “Вясёлкай” творча сябраваў з самага нараджэння часопіса. Быў яго першым мастацкім рэдактарам і членам рэдкалегіі.
Дзякуючы таленту Ціхановіча, наш часопіс набыў сваё непаўторнае мастацкае аблічча.
Творы мастака захоўваюцца ў музеях Беларусі.
Васіль ДРАНЬКО-МАЙСЮК