Белыя паляны, белыя гаі…
Жывая класіка
Белыя паляны, белыя гаі…
Пчолы ледзяныя кружацца ў галлі,
Кружацца раямі, сыплюцца на дол,
Апушылі хвоек срэбраны прыпол.
А з-за лесу-гаю скача па лугах
Хтосьці незнаёмы ў ледзяных санях.
З сіняватых даляў, з сіняватай цьмы
Хтосьці напявае залатыя сны.
Белыя паляны, белыя гаі…
Пчолы ледзяныя кружацца ў галлі.
1926 г.
Тодар Кляшторны
Тодар Кляшторны (11 сакавіка 1903 – 30 кастрычніка 1937) – беларускі паэт, перакладчык. Дэбютаваў у 1925 г. Аўтар паэтычных зборнікаў “Кляновыя завеі”, “Ветразі”, “Светацені”. Любіў рыбалку, падчас якой напісаў многія свае вершы. Трымаў у клетцы канарэйку, якую вучыў гаварыць. Умеў радавацца чужым поспехам, сам жа быў вельмі сціплы. Выхаваў тры дачкі. Ніколі не павышаў на дзяцей голас. Пра яго казалі, што ён не ўмеў злавацца. Быў вельмі далікатны. Амаль у кожным слове праскоквала “прабачце” і “калі