Што гэта значыць — ні ў зуб нагой?
Среда, 6.04.2011 17:27. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
Што гэта значыць — ні ў зуб нагой? Не, гэта не бойка. Выслоўе прышло з даўніх часоў, калі вашы дзядулі і бабулі наведвалі школу, як і вы цяпер. Так гаварылі пра тых, хто нічога не разумеў у вучобе, не хацеў вычыцца. Бабуля спадзяецца, што пра вас так ніколі не скажуць. Зразумела, калі вы будзеце старанна вучыцца і працаваць. Бабуля таксама ўпэўнена, што вы справіцеся з яе новым заданнем — ўпрыгожыце вясновы сад і дапаможаце птушкам. Для гэтага кармушкі на дрэвах трэба павесіць па парадку, як колеры ў вясёлцы.
Якая рыба водзіцца ў возеры? Каб адгадаць, падбярыце правільна літары ў словы-назвы. Якія птушкі вяртацца да нас вясной? Паглядзіце на дрэва, падбярыце правільна літары ў словы — назвы птушак.
Маргарыта Прохар