Сябру
Среда, 15.02.2017 14:46. Рубрика: Конкурсы
Мой лепшы сябар
Мне ўчора сніўся сон чароўны,
Што я ля возера жыла,
Ля берага стаялі чоўны,
І я па беражку ішла.
Мне сніўся сон, нібыта казка,
Якую чула я калісьці,
На возеры – нібыта маска
Ляжала з залатога лісця.
І толькі ліст адзін зялёны
Трымаўся за галінку клёна…
З пакрытых хмарамі нябёс
Чамусьці цёплы дождж ішоў.
Далей што будзе? Які лёс
З дажджом да нас з табой прыйшоў?
Лізавета СКАЛЬСКАЯ, ДУА “Заслаўская гімназія”, 5 клас