Ставім націск
Шаноўныя чытачы “Вясёлкі”!
З гэтага года прапануем вам “падвучыцца” роднай мове: з дапамогай займальных урокаў праверыць свае веды і пазбавіцца памылак. Пакрысе будзем разам засвойваць моўныя практыкаванні, а цікавыя заданні, загадкі, задачкі дапамогуць у гэтым.
Напачатку звернемся да націску. Здаецца, проста: вымавіў – і ўсё. Аднак ёсць націск, які вызначае сэнс слова. Параўнайце: мука і мука, прымус і прымус, капаць і капаць. Будзьце асцярожныя і са слоўнымі формамі, напрыклад, кажам: выцягнуў рукі і не падаў рукі. І яшчэ. Як паставіце націск, настолькі да канца адбудзецца дзеянне. Параўнайце: дасыпаць і дасыпаць.
У складаных словах могуць быць два націскі, прычым наяўнасць другога націску іграе ролю ў правільным напісанні слова. Які варыянт выбраць: фотамайстэрня ці фатамайстэрня? Памятайце, што калі другая частка складанага слова мае націск на другім складзе, то свой націск з’яўляецца ў першай частцы. Так, згодна правіла, маем два словы ў адным: фота- і майстэрня. Цяпер здагадаліся, чаму пішам фотамайстэрня, але фатаграфія? Пад націскам – заўсёды гук О, а не пад націскам А. Два складаныя словы, але пішуцца па-рознаму ў залежнасці ад таго, колькі націскаў маюць.
Маргарыта Прохар
А цяпер задачка. Пастаўце правільныя літары ў словы:
Мн_галюдны, д_браўпарадкаванне, к_савугольнік, кр_вацёк, мн_газарадны.
“Пагуляйце” са словамі. Выберыце тыя, сэнс якіх залежыць ад націску, і выберыце малюнкі, якія называюцца гэтымі словамі:
Мышы
Абразы
Грыбы
Хвалі
Кашы
Сталы
Суніцы
Званы
Грушы