Любімы чалавек
Пятница, 10.02.2017 08:24. Рубрика: Конкурсы
Мой лепшы сябар
Мой лепшы сябар – гэта мой дзядуля. Ён вельмі добры чалавек.
Любіць лавіць рыбу, але часта рака яго падводзіла. Я з радасцю прыязджаю да свайго сябра. Мы гуляем у хакей, шахматы. Ён вельмі любіць чытаць, пісаць, а галоўнае – любіць есці яблыкі. Гэтаму вучыць і мяне. Мы ездзім у санаторый на Нарач. Там мы гуляем, ловім рыбу, ходзім у басейн, збіраем ягады, грыбы.
Мой дзядуля родам з Шоўкавіч. Ён вельмі любіць дзяцей, піша для іх казкі. З ім весела праводзіць дні. Мне ў жыцці пашанцавала быць унукам такога чалавека.
Анатоль ЛІПСКІ, СШ №212 г. Мінска, 5 “А” клас