Алоўкі
Пятница, 3.02.2017 07:19. Рубрика: Конкурсы
Мой лепшы сябар
Мае лепшыя сябры – алоўкі. Пра іх і мая гісторыя. Жыў-быў вясёлы чырвоны аловак. Ён любіў маляваць кветачкі і сардэчкі. А яго брат, чорны аловак, маляваў гарэзлівых чарцянят з рожкамі. Аднойчы браты малявалі на адным лісце. Калі месца на паперы засталося зусім мала, алоўкі пачалі спрачацца. Тады чырвоны аловак прапанаваў зрабіць малюнак у два колеры. І яны намалявалі багоўку. Яе чырвоныя крылцы ўпрыгожвалі чорныя кропкі, а галаву – рожкі.
Лявон МАМАЙ, СШ №2, в. Бараўляны, 4 “В” клас