Четверг, 26.01.2017 07:14. Рубрика:
Вершы
Глуха ў пушчы,
Снежна ў пушчы –
Сцюжа адгуляла…
А вавёрачцы-дачушцы
Мама вымаўляла.
Дакарала, ды з усмешкай,
Крыўдзіць не хацела:
– На зіму было арэшкаў,
Ты ж за дзень іх з’ела.
Як вясну сустрэнем, свята?
Глянь, адны шкарлупкі…
– Мама, я не вінавата,
Вінаваты… зубкі.
Мікола ЧАРНЯЎСКІ