Хвілінкі-весялінкі
Понедельник, 23.01.2017 07:32. Рубрика: “Вясёлка” – 60, Хвілінкі-весялінкі
Абяцанне
– Татачка, купі мне барабан.
– Я купіў бы, сынок, дык ты ж не дасі мне працаваць.
– Татачка! Я толькі тады буду барабаніць, калі ты ляжаш спаць.
(№1, красавік 1957)
Чыя праўда?
На вуліцы стаялі два хлопчыкі. Раптам большы штурхае меншага. Да іх падыходзіць суседка:
– За што ты яго б’еш?
– Хай не выдумляе на мяне абы-чаго.
– А што ён такое выдумаў?
– Ён усім гаворыць, што я крыўджу малых.
(№9, снежань 1957)