Вёрткая жабка
Суббота, 14.01.2017 08:25. Рубрика: БУСЯ, Калонка галоўнага рэдактара
казка
Прыходзіць Маша з дзіцячага садка, хваліцца:
– Я сёння жабкай была.
– Як гэта? – дзівіцца бабуля Ніна.
– Мы ўсе ў групе жабкамі былі. А выхавальніца – чапляй. І лавіла нас.
– Цябе злавіла?
– Не, яна нікога не злавіла. Засталася без абеду.
Маша прыставіла рукі да жывоціка, выгукнула:
– Даганяй!
“Жабка” так спрытна скакала, што бабуля Ніна не дагнала яе.
Маша абярнулася і сказала:
– А ты, бабуля, засталася без вячэры.
Уладзімір ЛІПСКІ