Хто жыве ў Музеі дзяцінства?
Буся ляцеў над Мінскам. Пачыналася завіруха. Дзе схавацца? Раптам, недалёка ад цырка, у адным з дамоў, убачыў, як нехта яму памахаў і адкрыў акно, маўляў: ляці сюды!
Куды ж гэта Буся трапіў? Што за чароўная кватэра? На шафах, падлозе, лесвіцы, вокнах, дзвярах, люстрах, паліцах знаходзіліся дзіўныя істоты, якія з цікавасцю глядзелі на Бусю.
– Дзе гэта я? – здзіўлена пра-клекатаў ён.
– У Музеі дзяцінства! Мы – лялькі! Прыехалі сюды з розных краін і нават з розных гістарычных эпох!
– А я – Буся!
– Заставайся з намі жыць! Нам сумна! Хутка Новы год, а пада-рункаў ніхто не дорыць, казак не расказваюць! Хочуць толькі гуляцца з намі і чакаюць, каб мы казачныя гісторыі баялі. Будзеш нашым казачнікам!
– Мае сябры не такія! – сказаў Буся. – Яны прыдумаюць для вас самую лепшую навагоднюю казку!
– Праўда? – не паверылі лялькі. – Але ці атрымаецца ў іх? Ці ведаюць яны ўвогуле, хто мы? З якіх краін? Для чаго створаны?
– А мы гэта зараз праверым, задавайце свае пытанні! – адказаў Буся.
Міканор ХОМАЧКА