Понедельник, 28.03.2011 20:54. Рубрика:
Калонка галоўнага рэдактара
У кітайскім часопісе я ўбачыў малюнак з такім подпісам – “Мама, я так стаміўся”. Сябры, напішыце мне, ад чаго вы стамляецеся: ад вучобы, кніжак, яды, ляноты, тэлевізара, камп’ютара, мамінай пяшчоты ці строгасці? А можа, ад каляровых сноў, дажджу, надакучлівых сяброў, хмарнага неба? Чакаю вашых адказаў.
Уладзімір Ліпскі,
галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка”
Ад усяго стамляецца чалавек. Таму трэба адпачываць. А лепшы адпачынак — гэта змена дзейнасці.
Стамляюся ад людзей, якия не могуць генерыраваць ідэі.
…стамляюся ад абыякавасці людзей…
перажыванні з-за падману роднага чалавека адымаюць шмат душэўных сіл, ад гэтага вельмі стамляешся
Стамляюся ад людзей, якія не паважаюць родную мову, абыякава адносяцца да Бацькаўшчыны, да свайго роду, да беларускай літаратуры, стамляюся ад «замежнікаў» якія нарадзіліся тут, у Беларусі, стамляюся ад графаманаў, якія не ведаюць простых паняццяў ў паэзіі.