Понедельник, 9.01.2017 15:03. Рубрика:
Вершы
Вандраваў па родным краі
І лятаў за акіян,
А цяпер адпачывае
Дома татаў чамадан.
Стракацяць на ім наклейкі,
Як у казку – забягай:
Пальмы, мора, горад нейкі
І вясёлы папугай.
Пасябрую з чамаданам,
І дарогаю адной
Будзе ён за акіянам
Вандраваць пасля са мной.
Мікола Маляўка