Варона і Чыж
Понедельник, 26.12.2016 07:23. Рубрика: Казкі
Байка
Прыгода гэтая не так даўно была.
К чыжу (а сілы ён, як ведама, не мае)
Варона прыступае:
“Скажы, ці я падобна да арла?”
I бачыць чыж – з варонаю не жарты,
A ўласны хахалок чаго-небудзь ды варты.
“Зусім арол”, – адказывае чыж
Вароне клятай з клёна.
“Ну, то ж бо то! Глядзі ж!” –
3 ласкаваю гразьбой пракаркала варона
I паляцела стуль далей.
Ўсё тое бачачы, здзівіўся верабей:
“Браток! Ці жа вачэй не маеш –
Арлом варону называеш?”
Засараміўшыся, чыж так пачаў казаць:
“Я гэтым не зрабіў благога.
Дай бог арла варонай не назваць;
Варону жа арлом – нічога”.
Максім Багдановіч
1915 г.