Загадкі
Понедельник, 2.01.2017 07:20. Рубрика: Вершы
* * *
Хто марудна і павольна,
Але ўпарта і няўмольна,
Усё рэжа без нажа?
Гэта – рыжая…
(Іржа)
* * *
Птах папяровы, не ручны,
А ў рукі мне даецца.
Ляжа ў месцы спаць адным,
А ў другім пасля прачнецца.
(Пісьмо)
* * *
Парасон свой не бярыце,
Не паможа парасон.
Дзіўны дождж ліе –
Глядзіце!
І ліе не з неба ён.
Сонца жмурыцца ў здзіўленні:
– Дзе ж схаваны дзіўны кран?
Дождж з самой зямлі струменіць,
А завецца ён…
(Фантан)
Казімір КАМЕЙША