Хто галоўны ў Спаконіі
Казка
Не далёка і не блізка, не высока і не нізка існавала краіна Спаконія. Жыхары ў ёй жылі ў міры і згодзе.
Давайце пазнаёмімся з некаторымі. Вось паглядзіце. На сваім месцы ўладкаваўся Кампоша. Тоўсты, непаваротлівы.
А побач у сваёй кватэры жыве Кнігоша. Цікаўная, дапытлівая, вясёлая.
Усё ў краіне было б і добра, каб аднойчы не заганарыўся Кампоша.
— Я – усявед! Я – прагрэс! Толькі нажмеш на кнопачку – вось табе і навіны, зноў нажмеш – энцыклапедыя вікепедзія. А вось што тут робяць гэтыя непатрэбныя рэчы, – сказаў Кампоша і са злосцю зірнуў на Кнігошу. – Толькі пыл збіраюць! Вось ужо ў носе заказытала, зараз чыхну.
— Ды і мы патрэбныя, — запярэчыла Кнігоша. — Паглядзі, якія мы розныя. Толькі вазьмі ў рукі. Вось гэта Жыццё, а гэта – Сонца і Воблакі, а там – Дзяцінства, Мама і Тата.
— Ой, хопіць гаварыць лухту. Ваш час прайшоў. Вунь, патруха сыплецца.
— Ды нічога ты не разумееш, — з крыўдай у голасе сказала Кнігоша і, стукнуўшы дзвярыма, пайшла ў сваю кватэру.
І амаль кожны дзень жыхары краіны чулі: “Я – навука! Я – навіны. Я! Я! Я!”
І доўжыліся б гэтыя выхвалянні , каб не пачуў іх дзядуля Ток Тошыч.
Падышоў ён да Кампошы і кажа:
— Слухай, можа хопіць “якаць”. Паглядзі, хіба ты тут самы галоўны? Вось не пушчу я сваіх імпульсаў да цябе – і ўсё, нікому ты не патрэбен.
— Ды ў мяне ж батарэя `ёсць! – са злосцю ў голасе крыкнуў Кампоша.
— А батарэя скончыцца, тады што?
— Што, што, то і без цябе, дзядуля, Кнігоша, не будзе нікому патрэбная. Хіба ж можна чытаць, калі цёмна на вуліцы?
— Ведаеш, Кампоша, некалі людзі чыталі пры лучынах, газоўцы, бо адукаванымі хацелі быць. А настаўніцай у іх была Кнігоша. Зразумеў?
— Ага, зра-зу-меў, – сказаў Кампоша і апусціў вочы.
— Таму дарэмна ты пакрыўдзіў настаўніцу пакаленняў. Трэба папрасіць у яе прабачэння.
Кампоша папрасіў прабачэння ў Кнігошы, і ў краіне Спаконіі зноў сталі ўсе жыць у міры і згодзе, паважаць і вучыць усіх.
Ягор Гегеня,
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Карцэвіцкая сярэдняя школа»,
4 клас