П’еса
Лексіка, арфаграфія, пунктуацыя аўтараў захаваны
Дзеючыя асобы:
Францыск Скарына
Вучань
Вучаніца
Францыск Скарына.
Марыў калісьці я – Францыск Скарына –
Ціснучы кнігі на мове бацькоў
Роднаму люду ў роднай краіне
Зрабіць даступнай мудрасць вякоў.
Каб наш народ да святла кіраваўся,
Жыў на Радзіме і гора не знаў,
А на Нясвіжчыне Будны Сымоне
Справу святую маю прадаўжаў.
Сёння ж прыйшоў і пабачыць хачу я
Ці ж мая справа між вас тут жыве.
Як кожны з вас маю кніжку шануе,
Сонечны промень ці далей нясе?
Вучань.
Не сумнявайся, шаноўны асветнік,
Кніга для нас – найсвятое ў жыцці.
Кнігу заўсёды з сабою нясём.
Вучаніца.
Верна яна нам служыць заўсёды,
З ёю мы з першага класа ідзём.
Вучань.
Вось паглядзі, колькі кніжак Сяргейка
Сёння ў партфелік свой намасціў.
Вучаніца.
Вось паглядзі, як старанна Андрэйка
Іх зберагае, усе аблажыў.
Вучань.
Вось паглядзі, колькі наш старшакласнік
Кніжак набраў, дадатковых купіў.
І быць не можа, як усе прачытае,
Каб у ВНУ не паступіў.
Францыск Скарына.
Як жа ўсцешаны, мілыя дзеці,
З кнігаю вы па жыцці ідзяце.
О, будуць жыць беларусы на свеце,
Калі навукі вы сцяг несяце!
Яўген Гаціла, Аліна Гегеня ,
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Карцэвіцкая сярэдняя школа», 2 клас