Зімовыя малюнкі
Понедельник, 19.12.2016 12:53. Рубрика: Вершы
Паглядзі, як пушыста мароз
Накладае шаўковыя шаты
На галінкі таполяў, бяроз,
Што стаяць ля вакна маёй хаты.
Акаваў ён у крыштальную сталь
Усё прыволле заснуўшай вады;
То ж мастак, чарадзей і каваль
Свае ўзоры кладзе на зямлі.
Як прыгожа цяпер у бару,
Дзе адвечныя сосны і елі
Так паважна глядзяць у гару
З-пад пакрова пушыстае белі.
Міхась МАШАРА
Міхась МАШАРА (18 лістапада 1902 – 7 чэрвеня 1976) – беларускі паэт, празаік, драматург. Прайшоў праз войны, турмы, нястачы, быў лесарубам і плытагонам. У выніку стаў вядомым пісьменнікам. Адзін з першых, хто напісаў твор, прысвечаны Кастусю Каліноўскаму (“Смерць Кастуся Каліноўскага”, 1934). У 1920-ыя гады супрацоўнічаў з часопісам “Заранка”, для якога склаў свае лепшыя вершы для дзяцей.