У Бярэзінскім запаведніку
Той раніцай мае аднакласнікі, нашы бацькі і настаўніца адправіліся на экскурсію ў Бярэзінскі запаведнік. Па дарозе мы любаваліся праз акно аўтобуса на прыроду. У паўсядзённым жыцці, на жаль, не заўсёды звяртаем увагу, якая прыгожая наша краіна.
І вось нарэшце – знакаміты Бярэзінcкі запаведнік.
Першым, каго мы ўбачылі, быў белы бусел. Потым сустрэліся з ваўкамі. Нам дазволілі пачаставаць ваўчанят пячэннем, якое тыя з задавальненнем з’елі. Ну і, нарэшце, вось ён – цар беларускага лесу – зубр. Мы кармілі зубра па мянушцы Валера морквай і капустай.
Нам расказалі, што ў запаведніку жыве рысь. Але яна схавалася ў крапіве і адтуль толькі рыкала. Затое пабачылі ласёў з ласянятамі і таксама частавалі іх морквай і капустай.
А вось дзікоў нам не дазволілі пакарміць, бо яны вельмі злосныя.
Яшчэ нам давялося ўбачыць мядзведзя. Але ён быў чамусьці сумны.
Вось такая адбылася сустрэча з жыхарамі беларускага лесу. Мы не толькі пабачылі іх, але і спадзяемся, што пасябравалі.
Дзіма ПОВАРАЎ, СШ № 10, 3 клас, г. Барысаў, удзельнік літаратурнага гуртка “Ліхтарык”.