Сябры “Вясёлкі” запрасілі нас на модны паказ Grodno Fashion Show
Сябры “Вясёлкі” запрасілі нас на модны паказ Grodno Fashion Show ў Гродна. Мы паўдзельнічалі ў сапраўдным свяце моды.
Віншуем усіх удзельнікаў і пераможцаў нашага новага праекта – першага адкрытага фестывалю-конкурса творчых калектываў АRТ-GALAXY FASHION BALL-2016, што праходзіў у межах абмену вопытам і выяўленні таленавітых дзяцей і моладзі Беларусі ды іншых краін. На сцэне Дома Масквы ў Мінску 25 кастрычніка 2016 года мы прадоўжылі добрую традыцыю мерапрыемстваў, што арганізоўвае Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Сябры Вясёлкі”. Дзякуй усім, хто падрыхтаваў падарункі для дзяцей сацыяльна-педагагічнага цэнтра, дзіцячага дома Слонімскага раёна. Разам мы змаглі стварыць выхаванцам цудоўны настрой.
Самыя яркія вобразы і касцюмы можна было пабачыць на нашым “Жудасна цікавым свяце” з жахлівымі пачастункамі, праглядам містычнага мультфільма, дэфіле, чытаннем страшылак. Свята праходзіла ў вясёлай атмасферы.
Наш Грошык збіраў сяброў на фінасавай выставе “Маніфэст”, што праходзіла ў Палацы спорту. Мы правялі гульнёвую праграму і падарылі цацкі Грошыка, часопісы “Вясёлка”, “Буся”, падарункі ад “Беларусбанка” тым, хто ведаў адказы на таямнічыя пытанні, звязаныя з фінансамі, бо чытаў “Школку Грошыка”. Менавіта на старонках нашага часопіса мы і знаёмім вас з фінансавай азбукай у межах сумеснага творчага праекта БЕЛАРУСБАНКА па адукацыі юных фінансістаў і банкіраў. Падтрымалі мерапрыемства мадэлі, выхаванцы тэатральнай-подыум школы “Зоркі Вясёлкі” з калекцыямі дызайнераў Лідзіі Барынавай і Валерыі Крысы.
Вася ВЯСЁЛКІН