З любоўю да роднага краю
Четверг, 17.11.2016 10:15. Рубрика: Вершы
Праявы любові да роднага краю,
Да сініх азёраў, палёў і лугоў
У вершах і песнях сваіх адкрываю,
А сэрца імкнецца спяваць зноў і зноў.
З чужыны прыедзеш, убачыш бярозы,
Хацінку сваю, васількі, сенажаць.
І цяжка стрымаць нечаканыя слёзы,
Сардэчныя слёзы так цяжка стрымаць.
З любоўю да краю, да роднай прыроды
І дзеці, і ўнукі мае будуць жыць.
Ніколі нікому не дасць сэрца згоды,
Каб край, дзе ты рос, не любіць і забыць.
Яніна ЖАБКО