Среда, 16.11.2016 07:44. Рубрика:
БУСЯ
Іра Р не вымаўляе,
Хоць стараецца штосілы,
Ды сябе ўсё ж называе
Не інакш яна як Іла.
Чырванее Іра дужа,
Як не так што вымаўляе,
Толькі ружу Іра ў лужу,
Рак у лак ператварае.
Да бабулі едзе ў Клычаў,
А адтуль – да дзядзькі ў Голкі,
І Лыголкам Іра кліча
Нават браціка Рыгорку.
Анатоль ЗЭКАЎ