Вясёлыя прыгоды Рысачкі
Прыгажуня-восень радавала сонечным надвор’ем. Дрэвы апранулі новае рознакаляровае адзенне. Пяшчотная бярозка стала вельмі падобнай да зачараванай князёўны. Клён нагадваў казачнага волата. Пад подыхам ветру лісцікі саскоквалі з галінак дрэў і кружыліся, танцавалі ў паветры. Буся з захапленнем назіраў за восеньскім танцам лістоты. А Рысачка падстаўляла далоньку апалым лісткам і збірала рознакаляровыя букеты.
– Паглядзі, Буся! Восень, нібы цудоўны мастак, чароўнымі фарбамі размалёўвае лісце!
– Сапраўды! Якая прыгажосць! Давай намалюем па клетачках “партрэты” восеньскіх лісцікаў. Тады яны застануцца з намі на ўсю зіму.
Радок 1. “Упісаны” ў квадрат з 4 клетачак бярозавы лісток.
Радок 2. “Упісаны” ў квадрат з 4 клетачак кляновы лісток
Радок 3 “Упісаны” ў квадрат з 4 клетачак ліст рабіны
Радок 4. “Упісаны” ў квадрат з 4 клетачак ліст дуба
Паназірайце, якога колеру бывае восеньскае лісце. Расфарбуйце яго рознымі фарбамі, як у прыродзе.
Ірына БУТОРЫНА