Сямейнае чытанне
Сяргей Грахоўскі жыў паводле запавету Якуба Коласа: працуй кожны дзень, пішы – толькі тады цябе чакае поспех. Вялікая працавітасць дапамагла Грахоўскаму даволі хутка стаць вядомым беларускім пісьменнікам. Яго вершаваная казка “Вася Вясёлкін ляціць на Месяц” была настолькі папулярная, што на аснове яе хлопчыкі і дзяўчынкі прыдумлялі ў дварах і школах фантастычныя гульні. Такія вершы, як “Ласяня”, “Карусель”, “Тараканы едуць у Каны”, дзеткі вучылі на памяць без аніякай прынукі.
Ён любіў маляваць кветкі і пейзажы. Меў фенаменальную памяць. Быў вельмі спартыўным. Па ўспамінах паэта Валянціна Тараса, “плаваў, як малады бог”. Любімы занятак Сяргея Грахоўскага – ствараць дзіцячы тэатр. А калі на Новы год ён пераапранаўся ў чараўніка, то быў настолькі пераканаўчы, што юныя гледачы верылі: перад імі сапраўдны казачны герой.
На сайце “Вясёлкі” www.veselka.by прачытайце казку Сяргея Грахоўскага “Вася Вясёлкін ляціць на Месяц” і намалюйце ілюстрацыі. Самыя ўдалыя будуць надрукаваны ў часопісе.
Вася ВЯСЁЛКІН
Сяргей Грахоўскі (24 верасня 1913 – 11 снежня 2002) – вядомы беларускі паэт, празаік і перакладчык. У 1960-73 гг. працаваў у часопісе “Вясёлка”. Для дзяцей напісаў кнігі: “Ад вясны да вясны”, “Сёння і заўтра”, “Сонечная сцежка”, “Агеньчык у акне”. Узнагароджаны медалямі.
Это очень сайт
хороший