Бусеў слоўнічак. Літара Л
Вторник, 1.11.2016 10:00. Рубрика: БУСЯ
Л
Напісаў аднойчы ліст
Бусю рыжы добры ліс:
“Дружа, можаш растлумачыць,
Што ўсе словы тыя значаць?
Луста, лесвіца, лупіна,
Лопух, лоўж, ліхтар, лагчына,
Ластаўка, люстэрка, лялька,
Лічба, лыжка, ложак, лаўка”.
Буся слоўнічак дастаў –
І адказ намаляваў.
Ліс удзячны, пакрысе
Вывучае словы ўсе.
Тэкст Святланы БОГУШ