Сонца ранняе
Понедельник, 24.10.2016 07:12. Рубрика: Конкурсы
Чароўны куфэрак
Сонца ранняе сагрэла
Возера і луг,
Вельмі хуценька зрабіла
Ранішні свой круг.
Зазірнула ў лес сасновы,
У яблыневы сад.
Нават кусцік невялічкі
Вельмі сонцу рад.
Сонца ранняе сустрэлі
Пчолка, матылёк,
Як жа радуецца сонцу
Спелы каласок!
Пад дажджом намоклі трошкі
Клёнік і дубы.
Сонца цёплае зірнула –
Выраслі грыбы!
Сонца ў вокны паглядае,
Цвеліцца са мной.
Промні я лаўлю,
А з імі – сонечны настрой.
Аляксандра ВАЛАСЮК, 12 гадоў,
узорнае літаратурнае аб’яднанне “Верасок”,
г. Ганцавічы