Новыя сябры “Вясёлкі”
Рэдакцыя часопісаў “Вясёлка” і “Буся”, разам з мадэлямі тэатральнай подыум-школы “Зоркі Вясёлкі” прынялі ўдзел у свяце, прысвечаным Дню прыгажосці. Была паказана новая калекцыя восень-зіма еўрапейскага брэнда Glo-Story у гандлёвым цэнтры “Скала”. Вясёлка знайшла шмат зацікаўленых новых сяброў.
Вельмі плённа гасцявалі ў нашай рэдакцыі курсы беларускай мовы “МОВА НАНОВА ДЗЕТКАМ” на чале з Аленай Церашковай. Хлопчыкі і дзяўчынкі былі ў захапленні ад жартоўных гicторый з кнiгi Андрэя Хадановiча “Нататкi таткi” ў выкананнi навучэнцаў арт-студыi “Зялёны яблык”. Слухачы курсаў наведалі ўнікальны музей “Вясёлкі”.
Першага кастрычніка маленькія канкурсанты з’ехаліся з розных куткоў нашай краіны для таго, каб паказаць свае таленты. Зусім, як дарослыя, яны спявалі, танцавалі, дэфіліравалі па подыуме. Цяжка было вызначыць лепшых! Рэдакцыя падпісала з бацькамі кантракт на друкаванне мастацкіх здымкаў удзельнікаў.
Вася Вясёлкін і буслік Буся разам з Мікі Маўсам і Міні Маўс сустракалі нашых чытачоў у рэдакцыі часопіса і правялі для іх Мікі Маўс-паці з конкурсамі, прызамі, смачнымі пачастункамі ад часопісаў “Вясёлка” і “Буся”.
Запрашаем усіх нашых сяброў да ўдзелу ў творчым конкурсе-фестывалі 21-22 кастрычніка ART-GALAXY FASHION BALL-2016! Падрабязней на сайце часопіса www.veselka.by.
Вася ВЯСЁЛКІН