Агонь
Верш-гульня
Знайдзіце правільны адказ:
Дзе агонь сядзець павінен?
У каміне, пад сталом,
У шуфлядзе, у стозе сена,
ці на свечцы, ці з катом
жыць на печцы, вуркатаць?
А ці можа танцаваць
наш агонь?
Калі і дзе мы скакаць яму дазволім?
У лесе, полі, на балоце,
А мо ў хаце, як сваволім
І з запалкамі гуляем?
Можа ў небе, як на святы
мы салютамі страляем?
А ці можа быць ён вечным?
Так ці Не?
Ці патрэбны на вайне?
Так ці Не?
Ці патрэбны ён сяўбе?
Так ці Не?
З ім ці можам жартаваць?
Так ці Не?
А ці можна дазваляць
дзеткам дома з ім гуляць?
Так ці Не?
Калі ты з агнём змагар
і надарыцца пажар,
Чым тушыць яго ты будзеш?
Пенай, газай ці вадой?
Мо пяском яго засыпеш,
Ці каменнем абкладзеш?
Для адказу, калі ласка,
напішы вось тут свой верш!
…………………………………………
…………………………………………
…………………………………………..
…………………………………………..
І апошняе пытанне,
Я задам на развітанне!
Калі ўсё вакол гарыць,
Як пажарным пазваніць?
101, 102, 103, 104 ці 105?
Ці ты зможаш адказаць?
Міканор ХОМАЧКА