Кніжчын дом
Вторник, 11.10.2016 07:13. Рубрика: Вершы
Любімы, добры кніжчын дом
Бібліятэкаю завём.
Жыве тут многа-многа кніг.
Пералічыць нялёгка іх.
Паслухай – кожная шапне:
– Вазьмі мяне, чытай мяне.
– Кажу я шчыра, аўтар мой
Пісаў мяне сваёй душой.
Тут – яго думкі, цеплыня.
Яго душа – душа мая.
– Вучыся нас любіць, чытаць,
І берагчы, і шанаваць.
– Прыходзьце ў наш цудоўны дом
З чароўным казачным святлом.
Ніна ГАЛІНОЎСКАЯ