Незвычайная мышка
Четверг, 6.10.2016 07:38. Рубрика: Вершы
– Стась, пра мышку чуў ці не,
Што ў камп’ютары жыве,
Бегае па маніторы?
– Саша, праўду ты гаворыш?
– Сёння тата паказаў,
Як камп’ютар працаваў.
Мышка хоць і не жывая,
А рухавая такая.
Тата кажа: “Чараўніца
І такая працаўніца!
Мне яна дапамагае,
Што патрэбна, адшукае –
Знойдзе ў безлічы праграм.
Толькі будзь уважны сам”.
– Стасік, нам бы цуда-мышкі!
Мы складалі б казкі-кніжкі.
Ніна ГАЛІНОЎСКАЯ