Першы палёт
Среда, 5.10.2016 09:36. Рубрика: Конкурсы
Аднойчы мы заўважылі, што ў нас пасялілася сініца. Пад балконам на дачы. Гэта было так цікава. У адзін летні дзень мы паснедалі і пайшлі працаваць. Раптам чуем, мая мама ўсіх кліча: “Глядзіце, птушаняты сініцы вылятаюць!” Усе кінулі сваю работу і пабеглі глядзець на гэты цуд. Першым вылецеў, мабыць, самы старэйшы. Другі баяўся, мама-сініца яго нават цягнула за дзюбу. Так вылецела сем птушанят і ўсе паселі на дрэве. Праз адну хвіліну мой тата заўважыў, што выглядвае і восьмая маленькая птушачка. Усе засмяяліся. Пасля гэтага настрой у нас увесь дзень быў проста клас!
Анатоль ЛІПСКІ, вучань 5 класа, СШ №212, г. Мінск