Малітва
Понедельник, 3.10.2016 11:03. Рубрика: Конкурсы
Я малюся Богу за здароўе маці,
Каб яна са мною шмат гадоў жыла.
Каб у нашай цёплай і ўтульнай хаце
Мама промнем сонейка была.
Я малюся Богу за дабро і волю,
І каб чорнай птушкі не пачуць мне крык.
Божа Усемагутны, зберажы ад болю,
І хай будзе доўгім чалавечы век.
Я малюся Богу за зямлю і неба,
За ўсмешку сонца, за рамонкаў пах.
Вы паверце, людзі, мне так мала трэба,
Каб расці шчаслівай, каб быў светлым шлях.
Віялета ГАРАДЗЕЦКАЯ, 13 гадоў,
узорнае літаратурнае аб’яднанне “Верасок”
г. Ганцавічы