Вучань Жэня
Четверг, 29.09.2016 10:54. Рубрика: Вершы
Разгарнуўшы кнігу, Жэня
Разбірае словы ўпарта.
Калі К на П заменіць,
Атрымае з карты парту.
З казака як К адкіне,
Тое К, што ў слове ззаду, –
Дык каза жуе бацвінне
І спустошвае ўсе грады.
Р упіша ў слова кок
Ці адкіне ў слове крот –
І ўжо кок чаканіць крок
І смятанку ліжа кот.
Дзе што ўставіць,
Дзе заменіць,
Ці апусціць дзе што часам…
Вось такі ён, хлочык Жэня –
Самы лепшы вучань класа.
Анатоль ЗЭКАЎ