Понедельник, 19.09.2016 08:37. Рубрика:
Вершы
Ганарыцца чорны стрыж
Хуткасцю сваёю –
Як страла, ляціць паміж
Небам і зямлёю.
Адпачыць няма калі –
Лётаць можа суткі.
Быць не хоча на зямлі
Нават ні мінуткі.
У гняздзе кладзецца спаць,
Ледзь слатой павее.
Добра ўмее стрыж лятаць,
А хадзіць не ўмее.
Віктар ГАРДЗЕЙ