Вершы Веры Бурлак
Смеццявоз
– Бу-бу-бу! – машына едзе, –
– Бу-бу-бу! – па белым свеце, –
– Бу-бу-бу! Бу-бу-бу!
Я ўсё смецце заграбу!
Палівачка
Нешта едзе і спявае:
“Па-лі-ва-ю, па-лі-ва-ю!”
Вай! Вай! Вай! Вай!
Ты ж мяне не палівай!
Трамвай
Граюць рэйкі: “та-ра-рай!” –
Едзе новенькі трамвай.
“Гру-гру-гру!” – грукочуць рэйкі:
Так ідзе трамвай старэнькі.