Вясёлыя прыгоды Рысачкі
Понедельник, 29.08.2016 07:34. Рубрика: БУСЯ
Сонечнае лета шчодра дзялілася сваім цяплом. Градкі, на якіх старанна працавалі дарослыя і дзеці, нагадвалі зараз казачнае царства агародніны – прыгожай, сакавітай і вельмі смачнай.
– Буся! – звярнулася аднойчы да сябра Рысачка. – Паглядзі, хутка можна будзе збіраць ураджай.
– Сапраўды! Як весела разлегліся на градах гарбузы. Як маляўніча выглядваюць з зямлі зялёныя косы морквы, пышныя чубы буракоў. Колькі гародніны выгадавалі працавітыя людзі. Так і хочацца яе намаляваць!
– Сябры, хто з вас дапамагаў бацькам на градах? Намалюйце, якая гародніна вырасла на вашым агародзе, і дашліце ў рэдакцыю “Бусі”.
Чакаем вашых малюнкаў!
Ірына БУТОРЫНА