Цікавінкі ад Бульбіка і Журавінкі
12. Чаму плакала Лупыдра
Жыла на балоце выдра Лупыдра. Яна выдатна плавала і лавіла рыбку. Апроч гэтага, выдра пра-ца-ва-ла ў газеце “Купіна” ка-рэс-пан-дэнт-кай. Часта Лупыдры давалі самыя ад-каз-ны-я заданні, бо яна магла працаваць не толькі на сушы, але і пад вадой. А сарока Клёка з аддзела навінаў ёй зай-здрос-ці-ла.
– Выскачка! – трашчала яна, рас-каз-ва-ю-чы пра выдру Лупыдру балотным жыхарам. – Няхай бы рыбку лавіла, а я збіраю і рас-паў-сюдж-ва-ю навіны лепш. Гэта мой спадчынны занятак.
Навін назбіраць цяжка, дык сарока Клёка збірала чуткі і плёткі, маніла, адным словам, што хацела, тое і вы-раб-ля-ла.
Пры-ду-ма-ла аднойчы, што дзік Хведар ледзь не з’еў трытона Ха-ры-то-на, а трытон Харытон ад яго ўцякаў ды ў канаву з вадой скочыў – і ледзь не ўта-піў-ся. А трытон і не думаў тапіцца, ён па зямлі бегае, а ў вадзе плавае як рыба, і ўцякаў ён не ад дзіка Хведара – з ім яны пра жыццё раз-маў-ля-лі. Ра-та-ваў-ся трытон ад птушкі, якая яго ўпа-ля-ваць хацела і проста з неба на Ха-ры-то-на ляцела – вось ён у ваду і скочыў.
Пры-дум-ля-ла Клёка і пра Эрву з Шэрвай – нібыта тыя пас-ва-ры-лі-ся, а праз што – зусім за-бы-лі-ся. Вужакі штодзень сва-ры-лі-ся, гэта так. Але вось каб за-бы-лі-ся, праз што, – такога не было! Яны ўсе крыўды памяталі.
Трашчала Клёка і пра сябрукоў-Буякоў, што яны не-да-спе-лы-я і кіслыя, і пра сястрычак-Бруснічак, што не зусім ру-жо-вень-кі-я, і пра дзяўчынку Жу-ра-він-ку – нібы тая не з кіслінкай, а з пярчынкай… На-слу-ха-юц-ца балотныя жыхары сарокі – і ра-заб-рац-ца не могуць: дзе праўда, а дзе мана, з кім сябраваць і ад чаго каго ратаваць.
А трапіць на язычок да сарокі тым часам па-бой-ва-юц-ца.
Выдра Лупыдра за ўсім гэтым назірае і пе-ра-жы-ва-е. Ёй думаецца, што калі сарокі баяцца, значыць, шануюць яе. Мае сарока большы талент, выходзіць, вучыцца ў Клёкі трэба.
Вось аднойчы рэдактар “Купіны” Лунь Балотны даў выдры Лупыдры заданне – напісаць пра сям’ю бабра Рыгора: пра яго самога, бабрыху Ры-го-ры-ху і бабранят Ры-га-ра-нят.
Лупыдры так за-кар-це-ла штосьці не-звы-чай-на-е ўчыніць, што цішком праз пад-вод-ны-я хады яна пра-бра-ла-ся ў баб-ры-ну-ю хатку і – ну зусім як Клёка – стала падглядваць і пад-слу-хоў-ваць: пра што яе на-сель-ні-кі гавораць, як дзяцей вы-хоў-ва-юць, ці сварацца…
А-саб-лі-ва карцела Лупыдры, каб бабры па-сва-ры-лі-ся – пра гэта чытачы ахвотней чытаюць. У Лупыдры ўжо і назва навіны саспела: “Не-па-рад-кі з бабрынай хаткі”. І тут бабёр Рыгор угледзеў у хатцы да-куч-лі-ву-ю ка-рэс-пан-дэнт-ку і так па лбе хвастом ёй пляснуў, што ў той гузак імгненна выскачыў.
Вось і плакала выдра Лупыдра, за-шыў-шы-ся ў асот на беразе ракі: і гузак балеў, і навіны не са-бра-лі-ся.
13. Самалёцік перакідваецца ў батыскаф
На шчасце Лупыдры, якраз той парой падышоў да вады лось Савось – і запрасіў гаротніцу ў кам-па-ні-ю. Тут ёй далі а-ба-грэц-ца каля цяпельца і на-кар-мі-лі грыбной поліўкай. Выдра су-па-ко-і-ла-ся і рас-па-вя-ла, праз што дас-та-ло-ся ёй ад бабра Рыгора.
– Знайшла з каго прыклад браць! – зарохкаў дзік Хведар, па-слу-хаў-шы Лупыдру. – Сарока Клёка – пляткарка, а не ка-рэс-пан-дэнт-ка!
– Ага! – сказалі сябрукі-Буякі. – Ёй нічога казаць нельга, бо яна так пе-ра-вер-не – да праўды не да-ка-па-еш-ся!
– Ну што, пані Лупыдра, – аз-ва-ла-ся Жу-ра-він-ка, – хіба нельга з бабрамі да-мо-віц-ца, інтэрв’ю ў іх узяць?
– Ш-ш-ш-мешна, – азваліся з травы Эрва і Шэрва, якія да кам-па-ні-і не да-лу-ча-лі-ся, але а-шы-ва-лі-ся паблізу. – Баб-ры-на-е інтэрв’ю! Ш-ш-што ці-ка-ва-га яны могуць распаве-с-с-сці? Ад рання да ночы свае зубы аб дрэвы точаць – ім і гаварыць няма калі.
– Ану ціха! – прыкрыкнуў на вужак Бульбік, які дагэтуль у-важ-лі-ва слухаў усіх. – Нечага на баброў на-га-вор-ваць! Яны – шчырыя пра-цаў-ні-кі і вы-дат-ны-я бацькі, ва ўсіх кнігах пра гэта пішуць. Варта і пра сям’ю бабра Рыгора ў мясцовай газеце напісаць. Таму давайце па-ду-ма-ем, як да-па-маг-чы Лупыдры да-мо-віц-ца з бабрамі. – пра-па-на-ваў ён.
– Пра-па-ну-ю да баброў плыць вадою! – сказаў самалёцік-самаходзік, завурчэў – і пе-рат-ва-рыў-ся ў батыскаф. Гэта спатрэбілася, бо хатка бабрынай сямейкі ме-сці-ла-ся да-ле-ка-ва-та ад палянкі, на якой знаходзіліся сябры.
Выдра Лупыдра ўсце-шы-ла-ся не-ча-ка-най да-па-мо-зе, але ў батыскаф не палезла. Яна – ва-да-плаў-на-я жы-вё-лі-на, сама паплыве.
Бруснічкі і Буякі не маглі пусціцца ў доўгую вандроўку – трэба ж даглядаць я-гад-ны-я купіны. Таму Бульбік і Жу-ра-він-ка ад-ві-та-лі-ся з сябрамі.
– Дашлем весткі з пе-ра-лёт-ны-мі птушкамі! – па-а-бя-цаў Бульбік і задраіў дзверы ва-да-плаў-на-га а-па-ра-та.
Лось Савось ухапіў кош, у якім ляжалі яго рогі, і рушыў берагам ракі за ба-тыс-ка-фам, а дзік Хведар застаўся. Рох-ка-ю-чы, ён рыў лычам зямлю і засыпаў ву-голь-чы-кі ад кастрышча.
Эрва і Шэрва па-крыў-джа-на шыпелі наўздагон, бо іх у батыскаф не па-клі-ка-лі.
Алена МАСЛА