Як узнік цырк?
Хвілінкі-весялінкі
Цырк настолькі любімы ўсімі, з ім звязана столькі чараўніцтва, што цяжка паверыць: некалі яго не было. Так-так, першыя цыркавыя прадстаўленні зусім не падобныя да сучасных. Яны з’явіліся ў Старажытным Рыме на вялікай арэне “Цыркус Максімус”. Галоўным атракцыёнам былі гонкі калясніц. У перапынках людзей забаўлялі акрабаты, клоўны, канатаходцы. У 18 стагоддзі трупы (невялікія групы артыстаў) на фургонах падарожнічалі па Англіі і выступалі ў маленькіх гарадах. 9 коней і 7 артыстаў розных жанраў лічыліся цыркам. Потым дадаўся аркестр. Паступова цырк стаў падобным на сучасны: прадстаўленні даваліся ўвечары, колькасць выканаўцаў і артыстаў значна павялічылася, а дзякуючы чыгунцы ўдалося хутка перамяшчацца не толькі ў розныя гарады, але і ў іншыя краіны. У нашай сталіцы вы можаце наведаць прадстаўленні Беларускага дзяржаўнага цырка – яркія і незабыўныя.