Што такое сем цудаў свету?
Четверг, 11.08.2016 07:19. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
Менавіта так старажытныя грэкі называлі самыя славутыя помнікі і статуі. Яны настолькі ўражвалі, што казалі, нібыта іх пабудавалі самі багі.
Найперш гэта піраміды. Другі цуд свету – храм багіні палявання Артэміды. Прызнаным цудам свету сталі і вісячыя сады Сяміраміды – штучныя тэрасы з дрэвамі, статуя Зеўса ў Алімпіі. Пра яе пісалі: “Бог сядзіць на троне, яго фігура зроблена з золата і слановай косці”. Пяты цуд свету – маўзалей цара Карыя Масола – самы вялікі і старажытны з усіх маўзалееў. Востраў Родас праславіла вялізная статуя Бога Сонца – Калос Радоскі. І сёмы цуд свету – самы вялікі маяк – Фароскі. На жаль, з усіх цудаў свету захаваліся толькі егіпецкія піраміды.