Плошча Перамогі
Вторник, 9.08.2016 07:10. Рубрика: Вершы
І ў будні дзень, і ў радаснае свята
Сюды, да плошчы, шмат дарог вядзе,
Сягоння паўшым у баях салдатам
Народ вянкі да помніка кладзе!
Нібы на варту каля абеліска,
Пасталі елкі ў вешнім шынялі,
Завецца плошчай Перамогі ў Мінску
Адна з найлепшых плошчаў на зямлі!
Анатоль АСТРЭЙКА
Анатоль АСТРЭЙКА (24.07.1911 – 23.08.1978) – беларускі пісьменнік. У гады Вялікай Айчыннай вайны працаваў у газеце-плакаце “Раздавім фашысцкую гадзіну”. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Знак Пашаны і медалямі. Для дзяцей напісаў вершаваную казку “Елка”, паэму “Прыгоды дзеда Міхеда”.