Дружная сямейка
Чароўны куфэрак
Наша сям’я вялікая. У мяне дзве сястрычкі, Надзя і Алеся, а яшчэ – брацік Дзяніс. Зусім нядаўна ў нас з’явіліся Васька, Маркіз і Цігруня. Гэта нашы любімыя каточкі. Ваську нам падкінулі. Маркіз – бяздомны. Ён да нас прывязаўся, калі мы ўсёй сям’ёй любаваліся возерам Нарач. Жаласліва мяўкаў. Нам стала яго шкада. Мы пакармілі яго. І коцік не адыходзіў. А калі тата адчыніў дзверы ў машыне, ён скокнуў у яе. І мы яго забралі з сабой.
Цігруньку нам даў суседскі хлопчык. Іх котачка нарадзіла шмат кацянят, іх раздавалі іншым людзям.
Нашы малодшыя сябры добрыя і разумныя, бо не робяць ніякай шкоды. Дома адны не бываюць. Калі мы ідзём у школу, а тата з мамай на працу, кацяняты выбягаюць з хаты і лезуць на гарышча, дзе ляжыць сена. Там яны ловяць мышак.
А калі мы ў хаце, коцікі ўсе разам падыходзяць да майго акенца і пачынаюць мяўкаць. Тады я адчыняю дзверы, і яны, радасныя, забягаюць, лашчацца. Цігруня бяжыць да мяне, Маркіз – да Надзі, а Васька – да Дзяніса. Вось так дружна ўсе мы і жывем.
Ангеліна ФРАНЦКЕВІЧ, 2 клас Жупранскай СШ,
Ашмянскі раён, в. Бараны