Два баранчыкі
Чароўны куфэрак
Аднойчы вясновым днём на лузе пасвіліся два баранчыкі. Адзін з іх паглядзеў у неба, убачыў белыя, як пух, аблокі, і сказаў другому: “Паглядзі, як тыя аблокі падобныя да мяне: я – белы, і яны – белыя”.
А другі баранчык, які быў чорнага колеру, пачаў зайздросціць беламу, толькі пра хмары думаў. “Так, – казаў чорны баранчык, – у іх ёсць вецер, ён іх пастух. Ганяе па небу туды-сюды. Бачыш, цёмную прыгнаў хмару, такую, як я. Я – чорны, і яна чорная”.
Увесь дзень сябры скублі мяккую траўку і вялі гутарку:
– Адкуль баранчыкі ў небе бяруцца? – запытаўся чорны.
– Як яны без вачэй бачаць? – здзіўляўся белы.
Баранчыкі не ведалі, што аблокі ўтвараюцца з вільгаці, а вочы тым баранчыкам непатрэбныя. Яркае сонца асляпіць можа. Бедавалі баранчыкі, што ўверсе травы няма.
Злата БАЛАХАНАВА, вучаніца 3-га класа СШ №21 г. Мінска