Як ствараюцца мультфільмы?
Калі вы глядзіце мультфільмы, то ахвотна верыце ва ўсё, што адбываецца на экране. Гэта значыць, што мультыплікатары зрабілі ўсё правільна. Першымі за стварэнне цуду бяруцца аўтары. Яны даюць ідэю, пішуць сцэнарыі, а астатнія спецыялісты ўвасабляюць усё ў раэльнасць. Пастаноўшчыкі пераносяць ідэю на паперу, ад іх залежыць, як будуць выглядаць героі і абстаноўка вакол іх. Далей каманда аніматараў працуе над персанажамі – дадае колеры, ажыўляе іх. Калі аніматары вядомы многім, то таямнічыя прамалёўшчыкі – не зусім. Яны апраўдваюць сваё найменне – прамалёўваюць створаныя карцінкі. Кожны міліметр яны напаўняюць фарбамі і дакладнымі рысамі, пасля чаго іншыя спецыялісты аб’ядноўваюць усе часткі, злучаюць фон з героямі мультфільма. Працэс заліўкі аб’ядноўвае ўсе кампаненты так, што атрымліваецца гатовая карціна, якую мы з задавальненнем глядзім з экранаў. Завяршае дзейства мантаж, калі выкідаюцца лішнія моманты, застаецца самае патрэбнае і прыгожае. Мультфільм гатовы.