Я харошых краёў бачыў многа…
Четверг, 14.07.2016 07:50. Рубрика: Вершы
Я харошых краёў бачыў многа,
Многа пройдзена дальніх дарог.
А найлепшая тая дарога,
Што вядзе на бацькоўскі парог.
Кажуць: дома вуглы памагаюць,
Дома жыць і рабіць весялей…
Чалавек без бацькоўскага краю –
Як без песні ў гаі салавей.
Пятрусь БРОЎКА
Пятрусь БРОЎКА (25.06.1905 – 24.03.1980) – беларускі пісьменнік, перакладчык. Народны паэт Беларусі. Акадэмік, заслужаны дзеяч навукі Беларусі. Ганаровы грамадзянін Мінска. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Я. Коласа, Дзяржаўнай прэміі імя Я. Купалы і інш. Для дзяцей напісаў кнігі “Маладым сябрам”, “Наш музей”, “Донька-Даніэль”.