Маркіз і Сашка
Среда, 13.07.2016 07:46. Рубрика: Конкурсы
Чароўны куфэрак
У нас жыве двое кацянят. Аднаму з іх адзін годзік, а колькі другому, я не памятаю. Напэўна, я была маленькай, калі тата яго прынёс. Малодшага завуць Сашка, а старэйшага – Маркіз. У кацянят мордачкі, шыйкі, лапкі і кончыкі хвосцікаў белыя, а ўсё астатняе ў Маркіза – шэрае, а ў Сашкі – чорнае. Без мяне яны не могуць жыць. Куды я, туды і яны. Я да каровы – і яны тут як тут. Пакуль я даглядаю карову, яны на дрэва залазяць і чакаюць мяне.
Нашы кацяняты дружныя і добрыя. Мы іх любім і смачна кормім.
Ксенія ДОРНЯК, 2 клас Жупранскай СШ,
Ашмянскі раён, в. Бараны